Журнал Белорусского государственного университета: История (Jun 2017)
Запісы ў кнігах паслядоўнікаў Францыска Скарыны як крыніцы па гісторыі кнігараспаўсюджвання ва Усходняй Еўропе да сярэдзіны XVII ст.
Abstract
На прыкладзе выданняў другой паловы XVI ст. выяўляецца патэнцыял запісаў у кнігах як крыніц па гісторыі кніжнай міграцыі на землях Усходняй Еўропы ў ранні Новы час. Ажыццяўляецца агляд ранейшых даследаванняў праблемы. Прыводзяцца прыклады таго, як запісы ў старадруках дапамагаюць атрымаць звесткі па гісторыі бытавання, чытання, распаўсюджвання кнігі. Адзначана, што вынікі аналізу кніжных запісаў у выданнях паслядоўнікаў Скарыны – друкароў другой паловы XVI ст. – сведчаць пра высокую ступень развіцця і распаўсюджанасці кніг сярод насельніцтва Усходняй Еўропы, а таксама пра хуткую адаптацыю мясцовых чытачоў да новай тэхналогіі перадачы тэксту.