Журнал Белорусского государственного университета: История (Feb 2019)

Роля Беларускага дзяржаўнага ўніверсі- тэта ў працэсах вяртання архіўнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў БССР у 1920-я гг.

  • Андрей Николаевич Латушкин

Journal volume & issue
no. 1
pp. 10 – 22

Abstract

Read online

Разглядаецца гісторыя спробы вяртання ў Беларусь архіваў цэнтральных органаў улады Вялікага Княства Літоўскага ў 1920-я гг., прыводзяцца звесткі пра іх склад і структуру, аналізуецца ацэнка значэння названай часткі архіўнай спадчыны прадстаўнікамі тагачаснай навуковай эліты і дзяржаўнага кіраўніцтва рэспублікі. Робіцца выснова аб блізкай трактоўцы каштоўнасці комплексу арыгіналаў актаў агульнадзяржаўнага значэння архіва ВКЛ і архіва канцылярыі (з 1566 г. – вялікай і малой канцылярый) вялікіх князёў літоўскіх – Метрыкі ВКЛ. Адлюстроўваецца вырашальная роля прафесарска-выкладчыцкага складу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у тым ліку яго першага рэктара прафесара У. І. Пічэты, у вяртанні беларускіх архіваў. Адзначаецца значны ўнёсак прадстаўнiкоў БДУ ў распрацоўку навуковай аргументацыі значэння названых архіўных матэрыялаў для айчыннай навукі і культуры, увядзення гэтай тэматыкі ў вучэбны працэс БДУ.

Keywords