Acta Universitatis Lodziensis: Folia Linguistica Rossica (Dec 2022)

З мікратапанімічнага кантынуума Уздзеншчыны

  • Svetlana Shakhovskaya

DOI
https://doi.org/10.18778/1731-8025.21.11
Journal volume & issue
no. 21
pp. 131 – 139

Abstract

Read online

У беларускай лінгвістыцы акрэслілася пытанне пра неабходнасць захавання назваў дробных геаграфічных аб’ектаў. Асноўная мэта артыкула – фіксацыя і аналіз мікратапонімаў Камянкоўскага сельскага савета як часткі тапанімічнага кантынуума Уздзеншчыны. Аналізу мікратапанімічных адзінак адзначанай тэрыторыі прысвечана адзіная навуковая публікацыя Р. А. Філіповіч, дзе вывучаюцца мікратапонімы в. Куль Уздзенскага раёна. Матэрыял для даследавання сабраны аўтарам артыкула ад інфарматараў – жыхароў даследаванай тэрыторыі і прааналізаваны ў структурным і семантычным плане. Вылучаюцца мікратапонімы адонімнага і адапелятыўнага паходжання. Адтапонімныя найменні ўтвараюцца шляхам ад’ектывацыі ад назваў вёсак і шляхам прамога перанясення назвы больш буйнога аб’екта на больш дробны. Адантрапонімныя адзінкі ўтвараюцца звы­чайна ад прозвішча, імя або мянушкі чалавека, на тэрыторыі якога знаходзіцца геаграфічны аб’ект. Мікратапонімы адапелятыўнага паходжання часта матываваныя знешнім выглядам або ўнутранымі характарыстыкамі геаграфічных аб’ектаў; асаблівасцямі прыроднага ася­роддзя; аб’ектамі, што ўзвышаюцца над тэрыторыяй; адлюстроўваюць эканамічныя працэсы і захоўваюць памяць пра гістарычныя падзеі, заняткі людзей.

Keywords