Журнал Белорусского государственного университета: История (Jul 2019)

Працоўная штодзённасць у акупаванай Беларусі ў 1941–1944 гг. (па матэрыялах германскіх трафейных дакументаў)

  • Александр Георгиевич Цымбал

DOI
https://doi.org/10.33581/2520-6338-2019-3-15-25
Journal volume & issue
no. 3
pp. 15 – 25

Abstract

Read online

На аснове германскіх трафейных дакументаў даследуецца працоўная штодзённасць беларускіх грамадзян у гады германскай акупацыі. Базу крыніц артыкула склалі матэрыялы фонду 378 Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Дакументы даюць уяўленне аб многіх аспектах акупацыйнага жыцця праз прызму дзейнасці адной установы – Галоўнай чыгуначнай дырэкцыі «Мінск» – і праліваюць святло на шматлікія белыя плямы працоўнай штодзённасці насельніцтва Беларусі. Прадстаўленае даследаванне мае на мэце ў першую чаргу ўвесці ў навуковы зварот значны комплекс фактычнага матэрыялу па праблеме працоўнай штодзённасці і выкарыстання акупацыйнымі ўладамі працы насельніцтва Беларусі. Гэта прадстаўляе праблему ў новым ракурсе і стварае факталагічныя падставы для далейшага вывучэння пытання на канцэптуальным узроўні. Дакументальныя крыніцы дазваляюць дапоўніць ацэнкі выкарыстання акупантамі працы мясцовага насельніцтва выключна як прымусовай рабскай працы. Выкарыстоўваючы новыя крыніцы і сучасныя метадалагічныя падыходы, варта звярнуцца да аналізу стратэгій выжывання простых людзей ва ўмовах акупацыі. Інфармацыя крыніц калекцыі дакументаў Галоўнай чыгуначнай дырэкцыі «Мінск» ставіць перад даследчыкамі пытанні аб умовах выжывання мясцовых работнікаў на іншых прадпрыемствах, у іншых сферах працы і рэгіёнах акупаванай тэрыторыі Беларусі.

Keywords