Журнал Белорусского государственного университета: История (Oct 2019)

Лістоўкі і адозвы КП(б)Б да савецкіх грамадзян на акупаванай Германіяй тэрыторыі Беларусі

  • Эугениуш Миронович

DOI
https://doi.org/10.33581/2520-6338-2019-4-27-35
Journal volume & issue
no. 4
pp. 27 – 35

Abstract

Read online

Савецкая прапаганда ў Беларусі цалкам кантралявалася Цэнтральным камітэтам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Выяўлена, што на пачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны яна павінна была даць адназначны адказ на пытанні аб тым, хто такія немцы, што ўяўляе сабою вайна для жыхароў СССР, якую пазіцыю павінен заняць кожны савецкі грамадзянін. Прапаганда вызначала акупантаў як забойцаў, крыважэрных вылюдкаў і пачвар, мэты якіх – угон у няволю і рабаванне савецкіх народаў. Таму людзі былі ўпэўнены, што вайна ідзе за біялагічнае выжыванне беларускага народа. Адзіным шанцам на тое, каб выжыць, было вынішчэнне ворагаў. Галоўным спосабам выканаць свой абавязак у дачыненні да народа і Айчыны прадстаўлялася ўзброеная барацьба ў партызанскіх атрадах або аказанне дапамогі партызанам. Вылучаны яшчэ адзін напрамак прапаганды – заклік не рабіць таго, што патэнцыйна магло б узмацніць немцаў: не выязджаць на прымусовую працу ў Германію, не выконваць абавязковыя пастаўкі прадуктаў харчавання, а галоўнае – не служыць у парамілітарных калабарацыянісцкіх структурах. Такім чынам, мэтамі даследавання з’яўляюцца аналіз зместу лістовак і адозваў, выяўленне напрамкаў і вывучэнне паслядоўнасці прапагандысцкай працы. Аналіз лістовак і адозваў паказаў, што большасць з іх была надрукавана па-беларуску.

Keywords