Acta Universitatis Lodziensis: Folia Linguistica Rossica (Jun 2021)

Інтэрпрэтацыя гемеронімаў у лінгвістычным дыскурсе

  • Вікторыя Лухверчык

DOI
https://doi.org/10.18778/1731-8025.20.05
Journal volume & issue
no. 20
pp. 61 – 71

Abstract

Read online

У артыкуле аналізуюцца ўсходнеславянскія лінгвістычныя даследаванні, прысвечаныя рознааспектнаму апісанню гемеронімаў. Мэта даследавання – акрэсліць месца гемеронімаў у лінгвістычнай літаратуры, разгледзець погляды лінгвістаў адносна наяўнасці / адсутнасці семантыкі ва ўласных імёнах, вызначыць прыярытэтныя вектары ў даследаванні назваў перыядычных выданняў, тэле- і радыёперадач. У працы адзначаецца, што аналіз назваў перыядычных выданняў, тэле- і радыёперадач ў беларускім мовазнаўстве абмяжоўваецца адзінкавымі артыкуламі (Л.А. Гадуйка, В.Г. Сцеранчук, В.А. Зразікава, У.А. Сцяпанаў). Ва ўсходнеславянскай лінгвістыцы фіксуюцца асобныя манаграфічныя даследаванні, аб’ектам вывучэння ў якіх з’яўляецца названы тып онімаў (працы М.А. Драгайцавай, М.С. Дуднікавай, Т.І. Кравец, Л.Р. Мухаметзянавай, М.М. Сулейман). У дадзеным артыкуле выкарыстоўваюцца апісальны метад сінхроннага аналізу з элементамі дыяхраніі, а таксама параўнальна-супастаўляльны метад. Зроблена выснова, што ў сучаснай лінгвістычнай навуцы адзначаецца пэўная цікавасць аўтараў да вывучэння гемеронімаў, што абумоўлена павышэннем ролі сродкаў масавай інфармацыі ў жыцці грамадства, аднак да гэтага часу не вырашана пытанне аб адсутнасці / наяўнасці семантыкі ва ўласных імёнах і канчаткова не вызначана месца гемеронімаў у анамастычнай сістэме. Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры далейшым даследаванні праблем усходнеславянскай анамастыкі.

Keywords