Журнал Белорусского государственного университета: История (Jun 2017)
Астранамічная тэрміналогія ў літаратуры Вялікага Княства Літоўскага XV–XVII стст.
Abstract
Даследуецца праблема развіцця астранамічнай тэрміналогіі ў літаратуры Вялікага Княства Літоўскага ў XV–XVII стст. Заўважана, што ў акрэслены перыяд яна была прадстаўлена як арыгінальнымі, так і запазычанымі тэрмінамі, перанятымi з візантыйскай, заходнееўрапейскай і яўрэйскай літаратуры. Адзначана, што з XVI ст. стала пераважаць тэндэнцыя замены архаічных тэрмінаў новымi лексемамi, запазычанымi з заходнееўрапейскiх моў. Паказана, што развіццё навукі і станаўленне каталіцкай сістэмы адукацыі паўплывалі на ўніфікацыю тэрміналогіі, што было абумоўлена выкарыстаннем лацінскіх і грэчаскіх тэрмінаў і стварэннем астранамічнай літаратуры на лацінскай мове.