Acta Universitatis Lodziensis: Folia Linguistica Rossica (Jun 2021)

Тыпалогія беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў

  • Дзмітрый Дзятко

DOI
https://doi.org/10.18778/1731-8025.20.02
Journal volume & issue
no. 20
pp. 13 – 31

Abstract

Read online

Мэта даследавання – распрацоўка навуковых падстаў для тыпалагізацыі беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў. Тыпалогія тэрміналагічных слоўнікаў разглядаецца як метад навуковага даследавання, у аснове якога ляжыць падзел сукупнасці слоўнікаў з дапамогай тыпу – абагульненай, ідэалізаванай мадэлі. Праблема тыпалогіі з’яўляецца адной з найбольш неадназначных і найменш распрацаваных праблем метатэрмінаграфіі. Актуальнасць яе вырашэння абумоўлена важнасцю выпрацоўкі вектараў далейшага развіцця тэорыі і практыкі тэрмінаграфіі. Класіфікацыя тэрміналагічных слоўнікаў па мовазнаўстве да гэтага не праводзілася, паколькі самі гэтыя слоўнікі не былі аб’ектам сістэмнага навуковага аналізу. З дапамогай дэскрыптыўнага метаду і метаду непасрэдна складальных абгрунтоўваецца тыпалогія беларускіх слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў, якая ўлічвае тып кантэнтызацыі, тып фармалізацыі, функцыянальны тып слоўніка. У адпаведнасці з першым крытэрыем адрозніваюцца слоўнікі а) тлумачальныя энцыклапедычныя; слоўнікі-даведнікі; уласна тэрміналагічныя слоўнікі; б) двухмоўныя і шматмоўныя; в) рэестравыя: праектыўныя, рэгістрацыйныя, навігацыйныя. Паводле тыпу фармалізацыі вылучаюцца слоўнікі аўтаномныя і інкарпараваныя. У функцыянальным плане паводле паказчыка «прызначэнне-функцыя» адрозніваюцца слоўнікі кагнітыўныя, кагнітыўна-рэгуляцыйныя, камунікацыйныя, камунікацыйна-рэгуляцыйныя, кагнітыўна-дыдак­тычныя, камунікацыйна-дыдактычныя, працэдурныя, навігацыйныя, дэманстрацыйныя. Паводле паказчыка «прызначэнне-адрасат» вылучаюцца слоўнікі сегментацыйныя і эверацыйны. У перспектыве распрацаваная тыпалогія можа выкарыстоўвацца з мэтай параўнальнага вывучэння істотных прымет, функцый, формаў арганізацыі слоўнікаў, выяўлення лакун у беларускай прыкладной тэрмінаграфіі.

Keywords