Журнал Белорусского государственного университета: История (Apr 2019)

Сацыяльная біяграфія ўдзельніка Люблінскага сойма 1569 г.: Пётр Кісель і Цімафей Гурка

  • Владимир Алексеевич Подолинский

DOI
https://doi.org/10.33581/2520-6338-2019-2-10-21
Journal volume & issue
no. 2
pp. 10 – 21

Abstract

Read online

Разглядаюцца біяграфіі Пятра Кісяля і Цімафея Гуркі, якія прадстаўлялі на сойме 1569 г. Віцебскі павет і непасрэдна ўдзельнічалі ў заключэнні Люблінскай уніі. Доўгі час у гістарыяграфіі ўвага надавалася толькі самым уплывовым дзеячам гэтага сойма. Аднак сваю ролю ў перамовах аб уніі адыгралі і «нічым не прыметныя» прадстаўнікі шырокіх колаў павятовага шляхецтва Вялікага Княства Літоўскага. Інтарэсы і ўяўленні, свядомасць і каштоўнасці, нарэшце, асабісты вопыт гэтых людзей непасрэдна ўплывалі на іх грамадска-палітычную пазіцыю, а значыць, у той ці іншай ступені і на жыццё ўсёй дзяржавы. Мэта даследавання – на прыкладзе ўнікальных лёсаў двух віцебскіх шляхціцаў паказаць важныя формы сацыяльнай актыўнасці дробнай і сярэдняй шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI ст. Адлюстраваны ўплыў ваенна-палітычных падзей 1560-х гг. на палітычную дзейнасць Пятра Кісяля і Цімафея Гуркі. Адзначана, што вопыт Інфлянцкай вайны, безумоўна, паўплываў на іх пазіцыю па пытанні заключэння уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Польскай у 1569 г. Зроблена выснова, што менавіта кардынальныя трансфармацыі 1560-х гг. (дзяржаўныя рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім, стварэнне Рэчы Паспалітай) далі родам Кісялёў і Гуркаў магчымасць актыўна ўключыцца ў грамадскае жыццё і на доўгі час заняць трывалае месца сярод палітычнай эліты Віцебскага павета. Падкрэсліваецца, што падрабязнае вывучэнне біяграфій простых шляхціцаў адкрывае новыя перспектывы ў даследаванні шляхецкага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага.

Keywords