Журнал Белорусского государственного университета: История (Apr 2018)

Партыкулярызм vs уніфікацыя: распрацоўка і прыняцце Cтатута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.

  • Владимир Алексеевич Подолинский

Journal volume & issue
no. 2
pp. 10 – 20

Abstract

Read online

Даследуецца праблема суіснавання партыкулярных і ўніфікатарскіх тэндэнцый у сацыяльна-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай XVI ст. На прыкладзе падрыхтоўкі Трэцяга статута Вялікага Княства Літоўскага паказаны спробы велікакняжацкага палітычнага народа захаваць сваю ўласную сістэму права, адлюстравана імкненне кароннай шляхты да ўніфікацыі права двух суб’ектаў Рэчы Паспалітай. Прапануецца аўтарская канцэпцыя працэсу распрацоўкі і прыняцця Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Прыводзяцца новыя звесткі, якія дазваляюць перагледзець некаторыя традыцыйныя палажэнні, замацаваныя ў гістарыяграфіі праблемы. Вынікі праведзенага даследавання з’яўляюцца важнымі для комплекснага вывучэння палітычнай гісторыі Рэчы Паспалітай, у прыватнасці яе дзяржаўнага і прававога ладу, парламенцкай сістэмы, адносін паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Польскай.

Keywords