Журнал Белорусского государственного университета: История (Feb 2020)

Павятовы прадвадзіцель дваранства ў сістэме мясцовага кіравання і самакіравання на тэрыторыі Беларусі (1861–1914)

  • Andrei R. Ludich

DOI
https://doi.org/10.33581/2520-6338-2020-1-38-46
Journal volume & issue
no. 1
pp. 38 – 46

Abstract

Read online

Разглядаюцца роля і месца прадвадзіцеля дваранства ў сістэме павятовага кіравання і самакіравання ў парэформенны перыяд. Аб’ектам даследавання з’яўляецца інстытут павятовых прадвадзіцеляў дваранства ў беларускіх губернях у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Вызначаны змены ва ўрадавай палітыцы ў адносінах да дваранскіх выбараў пасля паўстання 1863–1864 гг. Раскрыты асноўныя функцыі павятовых прадвадзіцеляў у сферы саслоўнага самакіравання. Даследуюцца асноўныя напрамкі дзейнасці мясцовых прадвадзіцеляў у кіраванні павятовымі адміністрацыйнымі ўстановамі. Ахарактарызаваны асаблівасці функцыянавання інстытута павятовых прадвадзіцеляў дваранства на тэрыторыі Беларусі. У выніку аналізу матэрыялаў заканадаўства і справаводства зроблена выснова, што прадвадзіцель дваранства з’яўляўся паўнавартасным кіраўніком павета. На працягу разглядаемага перыяду праяўлялася тэндэнцыя да пашырэння паўнамоцтваў прадвадзіцеляў дваранства, што сведчыць аб іх трансфармацыі з прадстаўнікоў унутрысаслоўных органаў у прадстаўнікоў органаў адміністрацыйных і грамадскіх.

Keywords