Журнал Белорусского государственного университета: История (Mar 2017)
Праблема тыпалогіі шкляных вырабаў Новага часу (па матэрыялах археалагічных даследаванняў на тэрыторыі паўночнай і цэнтральнай Беларусі)
Abstract
Даследуецца праблема тыпалогіі шкляных вырабаў XVI–XIX стст. па матэрыялах, выяўленых падчас археалагічных раскопак на тэрыторыі паўночнай і цэнтральнай Беларусі. У якасці галоўных крытэрыяў тыпалогіі прапанавана выкарыстоўваць прызначэнне артэфактаў і асаблівасці іх эвалюцыі. Вылучаюцца віды і тыпы вырабаў на падставе іх марфалогіі і тэхналогіі вытворчасці. Зроблена выснова пра тое, што колер шкла і дэкор посуду залежалі найперш ад рэгіянальных асаблівасцей і эстэтычных патрабаванняў спажыўцоў. Сцвярджаецца, што пры характарыстыцы шкляных вырабаў неабходна выкарыстоўваць стандартызаваную тэрміналогію. Адзначана, што істотнай праблемай пры аналізе артэфактаў з’яўляецца іх захаванасць (фрагментаванасць і схільнасць да ірыдызацыі). Паказана, што асартымент шкляных вырабаў Новага часу з тэрыторыі паўночнай і цэнтральнай Беларусі прадстаўлены чатырма асноўнымі катэгорыямі: тарны і сталовы посуд (для захоўвання, транспарціроўкі і падачы вадкасцей), аптэчныя і лабараторныя пасудзіны (для вырабу і захоўвання хімічных рэчываў), побытавыя вырабы (для штодзённых патрэб), інтэр’ернае шкло (для афармлення інтэр’ера). Вызначаны асноўныя тыпы шклянога посуду і іх храналогія.