Журнал Белорусского государственного университета: История (Mar 2017)

Шляхі інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі на мяжы XIX–XX стст. (па матэрыялах перыядычнага друку)

  • Николай Михайлович Забавский,
  • Елена Петровна Цумарева

Journal volume & issue
no. 1
pp. 17 – 24

Abstract

Read online

Даследуецца дзейнасць сельскагаспадарчых таварыстваў па інтэнсіфікацыі вытворчасці ў галінах аграноміі, жывёлагадоўлі, конегадоўлі, садоўніцтва; паляпшэнні быту сельскага насельніцтва ў Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Вывучаны прапановы па развіцці ўзроўню гаспадарання ў Беларусі на прыкладзе дзейнасці Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Паказана прагрэсіўнае ўздзеянне вопытных агранамічных устаноў: станцый, палёў і даследчых гаспадарак. Прааналізавана грамадская думка пра перавагу развіцця вопытных ферм, дэманстратыўных устаноў і гаспадарак, вынікі працы якіх мелі прыкладное значэнне. На прыкладзе працы Мар’іна-Горскай сельскагаспадарчай школы разгледжана роля ўстаноў падобнага тыпу як цэнтраў наватарства для сялянскіх і памешчыцкіх сельскіх гаспадарак пэўнай мясцовасці. Асаблівая ўвага нададзена правядзенню сельскагаспадарчай і саматужнапрамысловай выставы ў Мінску ў 1901 г., якая стала паказчыкам дасягненняў у сельскай гаспадарцы і фактарам укаранення інтэнсіўных метадаў у сельскагаспадарчую вытворчасць беларускіх губерняў.

Keywords