Журнал Белорусского государственного университета: История (Mar 2017)
Распад рублёвай зоны і станаўленне ў Беларусі ўласнай грашовай сістэмы (1991–1994)
Abstract
Раскрываюцца асноўныя этапы фарміравання беларускай грашовай сістэмы ў першыя гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь на аснове афіцыйных дакументаў дзяржаўных органаў, успамінаў палітычных дзеячаў, матэрыялаў перыядычнага друку 1991–1994 гг. Адлюстраваны ключавыя моманты распаду адзінай рублёвай прасторы і роля ў гэтых працэсах Рэспублікі Беларусь. Вызначаны асноўныя прычыны пераходу нашай краіны да нацыянальнай грашовай адзінкі, выяўлены карані няўдач у рэфармаванні рублёвай зоны на прасторах былога СССР. Зроблена выснова пра тое, што, нягледзячы на жаданне беларускага ўрада захаваць агульную грашова-крэдытную сістэму ў межах СНД, гэтыя спробы не ажыццявіліся па прычыне яе функцыянавання ва ўмовах дэмантажу адміністрацыйна-каманднай эканомікі і неадпаведнасці новым рэаліям, а таксама ў сувязі з імкненнем кіраўніцтва былых савецкіх рэспублік выбудоўваць уласныя грашовыя сістэмы на рыначнай аснове, пашырэннем інфляцыі і іншых крызісных з’яў у фінансавай сферы пры адсутнасці незалежнай грашова-крэдытнай палітыкі.