Журнал Белорусского государственного университета: История (Oct 2018)
Удзел моладзі ў нацыянальна-культурным жыцці савецкай Беларусі (1921–1939)
Abstract
Разгледжаны працэс удзелу моладзі ў нацыянальна-культурным жыцці савецкай Беларусі ў міжваенны перыяд. Вызначаны этапы і характэрныя асаблівасці развіцця гэтага працэсу. Сцвярджаецца, што з сярэдзіны 1920-х гг. назіралася актывізацыя ўдзелу ў нацыянальна-культурным жыцці БССР як беларускіх юнакоў і дзяўчат, так і моладзі нацыянальных меншасцей. Удзел жа камсамольскіх структур у нацыянальна-культурным будаўніцтве фактычна да канца 1930-х гг. разгортваўся з цяжкасцямі: непрацяглыя ўздымы змяняліся спадамі. Толькі напрыканцы разглядаемага перыяду паглыбілася праца па выхаванні маладога пакалення ў духу інтэрнацыяналізму.