Журнал Белорусского государственного университета: История (Jun 2017)
Мяшчанскае землеўладанне на тэрыторыі Беларусі (1860-я гг. – пачатак ХХ ст.)
Abstract
На матэрыяле заканадаўчых і статыстычных крыніц аналізуюцца асаблівасці мяшчанскага землеўладання на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў у 1860-я гг. – пачатку ХХ ст. Разглядаецца зямельнае заканадаўства Расійскай імперыі, называюцца асноўныя правы мяшчан. Паказваецца, што ў беларуска-літоўскіх губернях наяўнасць гэтых правоў была абумоўлена канфесійнай прыналежнасцю мяшчан. Вызначаецца колькасць землеўладальнікаў-мяшчан, прыводзяцца звесткi аб памерах іх зямельных надзелаў, удзельнай вазе гэтай катэгорыі насельніцтва і ўласнасці мяшчан у агульнай структуры землеўладання рэгіёна. Зроблена выснова аб тым, што ў акрэслены перыяд назiралася тэндэнцыя росту зямельнай уласнасці мяшчан, а таксама павышэння канцэнтрацыi буйнога і сярэдняга землеўладання.