Журнал Белорусского государственного университета: История (Mar 2017)
Італьянская гістарыяграфія Рымска-каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці Італіі (1943–1962)
Abstract
Разглядаецца італьянская гістарыяграфія, прысвечаная пытанням ролі і месца Рымска-каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці Італіі ў 1943–1962 гг. (з моманту падзення рэжыму Мусаліні да пачатку Другога Ватыканскага сабору). Вылучаюцца і аналізуюцца такія кірункі італьянскай гістарыяграфіі, як каталіцкі, скіраваны пераважна на вывучэнне праблем, звязаных з гісторыяй царквы і каталіцкага руху; ліберальны, пабудаваны на прынцыпе антыклерыкалізму і існавання дзвюх паралелей – царквы і дзяржавы, якія ніколі не павінны перакрыжоўвацца; марксісцкі, які вызначаецца рэзкай крытыкай царквы. Даследуюцца асаблівасці развіцця італьянскай гістарыяграфіі па дадзенай тэме на сучасным этапе – у перыяд, калі з’яўляецца вялікая колькасць прац, прысвечаных каталіцызму, свецкаму каталіцкаму руху, мясцоваму самакіраванню ў асобных раёнах і абласцях Італіі і г. д. Зроблены вывад аб актуальнасці далейшага вывучэння пытанняў, звязаных з дзейнасцю Рымска-каталіцкай царквы ў сучасным свеце.