Журнал Белорусского государственного университета: История (Jan 2018)

Мяшчанскае домаўладанне і землекарыстанне на тэрыторыі Беларусі (1860-я гг. – пачатак ХХ ст.)

  • Ксения Сергеевна Терешкова

Journal volume & issue
no. 1
pp. 59 – 64

Abstract

Read online

На аснове заканадаўчых і справаводчых крыніц прааналізаваны асаблівасці мяшчанскага домаўладання і землекарыстання на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў у 1860-я гг. – пачатку ХХ ст. Выяўлена спецыфіка ўрадавай палітыкі ў адносінах да домаўладання і землеўладання мяшчан, акрэслены механізм рэгулявання маёмасных правоў прадстаўнікоў розных веравызнанняў. Ахарактарызавана фактычнае маёмаснае становішча мяшчан. Вызначаны структура мяшчанскай нерухомай маёмасці і яе кошты, падкрэслена тэндэнцыя ўзмацнення ролі нерухомай маёмасці ў якасці аб’екта падаткаў і крыніцы паступлення прыбыткаў у бюджэт. Вывучаны сістэма арэнднага землекарыстання, заканадаўства і практыка здачы гарадскіх зямельных надзелаў у часовае карыстанне мяшчан. Зроблена выснова аб тым, што абмежаванні ў распараджэнні нерухомай маёмасцю ў гарадах і мястэчках былі вызначаны невялікім тэрмінам землекарыстання, а таксама казённым правам уласнасці на землі з узведзенымі жылымі і гаспадарчымі пабудовамі мяшчан.

Keywords