Журнал Белорусского государственного университета: История (Sep 2017)
Прасапаграфія: гісторыя станаўлення і развіцця метаду
Abstract
Даецца вызначэнне прасапаграфіі як метаду гістарычнага даследавання, акрэсліваюцца праблемы, якія ўскладняюць яго цэласнае разуменне. Усебакова разглядаюцца прычыны і ўмовы з’яўлення гэтага метаду ў сусветнай гістарыяграфіі, асноўныя этапы яго станаўлення і развіцця. Аналізуюцца працы навукоўцаў, якія стаялі ля вытокаў прасапаграфіі. Зроблена выснова аб яго патэнцыйнай карысці пры даследаванні праблем айчыннай гісторыі.