Acta Universitatis Lodziensis: Folia Linguistica Rossica (Dec 2022)

Рэалізацыя сэнсавых апазіцый у паэтычным дыскурсе Eўдакіі Лось

  • Tatstsyana Starastsenka

DOI
https://doi.org/10.18778/1731-8025.21.10
Journal volume & issue
no. 21
pp. 121 – 129

Abstract

Read online

Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца аналіз лексіка-граматычных сродкаў сэнса­вых апазіцый паэзіі Еўдакіі Лось як асновы паралелізму з адносінамі супастаўлення і супра­цьпастаўлення. У артыкуле разглядаецца моўная рэпрэзентацыя сэнсавых апазіцый жыццё – смерць, святло – цемра, цяпло – холад як базавых універсальных катэгорый у дыскурсе беларускай паэткі Еўдакіі Лось. Пры характарыстыцы фактычнага матэрыялу ўлічваліся на­вуковыя падыходы Рамана Якабсона і Юрыя Лотмана, якія разглядалі ролю розных граматыч­ных катэгорый у фарміраванні сэнсу. Актуальнасць даследавання заключаецца ў паглыбленні разумення камунікатыўнага аспекту паэтычнага тэксту як дыялогу паміж аўтарам і чытачом. У артыкуле паказана аса­блівасць дэкадавання сэнсу на аснове не толькі лексічных, але і граматычных рэпрэзентантаў. Гэта дазваляе пашырыць магчымасць аналізу паэзіі як арыгінальнай моўнай сістэмы, у якой словы, узаемадзейнічаючы адзін з адным, праяўляюць камбінаторныя прырашчэнні сэнсу. У выніку такога падыходу становіцца відавочнай роля чытача ў сутворчасці з паэтам. Выкарыстаныя ў даследаванні функцыянальна-стылістычны і структурна-апісальны метады аналізу дазваляюць ахарактарызаваць ролю моўных сродкаў у мадэляванні стылю паэта. Вывады артыкула пацвярджаюць эксплікацыю чытацкага сэнсу праз філасофскія апазі­цыі і іх моўнае выражэнне. Вынікі праведзенага даследавання сведчаць аб важнасці далей­шага вывучэння камунікатыўнай стылістыкі ў стварэнні дыялогу паміж паэтам і чытачом.

Keywords