Журнал Белорусского государственного университета: История (Apr 2018)
Матэрыяльнае становішча фабрычна-заводскіх рабочых Віцебскай губерні ў 1907–1914 гг.
Abstract
На падставе архіўных і статыстычных крыніц праводзіцца аналіз сярэдніх заработкаў і выдаткаў рабочых Віцебскай губерні ў 1907–1914 гг., дзе ўзровень заработнай платы быў ніжэйшым, чым у іншых беларускіх губернях. Прасочваецца дынаміка змен сярэдняй зарплаты рабочых і коштаў на сацыяльна значныя тавары і паслугі. Характарызуецца матэрыяльнае становішча сямей рабочых. Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі звяртаецца ўвага на ўдзел дабрачынных таварыстваў у фарміраванні бюджэту і кампенсацыі часткі выдаткаў рабочых.