Журнал Белорусского государственного университета: История (Apr 2018)
Статуты Вялікага Княства Літоўскага: арганізацыя абароны земскай
Abstract
Разглядаюцца пытанні арганізацыі абароны дзяржавы ў адпаведнасці са статутамі Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг. Характарызуюцца перадумовы фарміравання ваеннага заканадаўства, асновай якога сталі нормы звычаёвага права і пастановы вярхоўнай улады. Адзначаецца, што ў XVI ст. прынцыпы арганізацыі і дзейнасці войска былі сістэматызаваны статутамі Вялікага Княства Літоўскага. Паказана важная роля паспалітага рушэння ў структуры ўзброеных сіл дзяржавы. На аснове аналізу тэкстаў статутаў Вялікага Княства Літоўскага выяўляюцца нормы вайсковай павіннасці і катэгорыі ваеннаабавязанага насельніцтва, асаблівасці мабілізацыі войска і паўнамоцтвы асоб каманднага складу. Даследуюцца пытанні воінскай дысцыпліны, а таксама парадак фарміравання і ўтрымання наёмнага войска.