Журнал Белорусского государственного университета: История (Feb 2019)
Станаўленне археалагічнай адукацыі на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1934–1941 гг.
Abstract
Разглядаюцца малавядомыя старонкі гісторыі археалогіі і адукацыі – выкладанне дысцыплін археалагічнага профілю на гістарычным факультэце БДУ ў 1934–1941 гг. На падставе архіўных дакументаў, матэрыялаў перыядычнага друку і ўспамінаў Р. А. Нікольскай прасочаны асноўныя вехі станаўлення ўніверсітэцкай археалогіі. Адзначана, што першапачатковы вучэбны план уключаў цэлы шэраг дысцыплін археалагічнага профілю, аднак у рэчаіснасці студэнты вывучалі толькі гісторыю дакласавага грамадства і асновы археалогіі. Разгледжаны вучэбна-метадычныя дасягненні выкладчыкаў, адметнасці вучэбнага працэсу.