Журнал Белорусского государственного университета: История (Apr 2019)

Люблінская унiя ў кантэксце наратыўнага мінімалізму і прававога гістарызму канца XVI – першай паловы XVII ст.

  • Виталий Владимирович Голубович

DOI
https://doi.org/10.33581/2520-6338-2019-2-22-30
Journal volume & issue
no. 2
pp. 22 – 30

Abstract

Read online

Прааналізаваны звесткі пра Люблінскую унію 1569 г. з наратыўных і дакументальных крыніц, якія адносяцца да часоў праўлення першых манархаў дынастыі Ваза. Вызначаны асноўныя кантэксты ўжывання тэрміна «унія» ў соймавых канстытуцыях і дакументацыі з’ездаў шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Зроблены высновы пра механізм трансляцыі памяці пра унію і адносіны да яе шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Выяўлена непасрэдная карэляцыя паміж адзнакамі уніі на розных узроўнях дзяржаўных прадстаўнічых устаноў Рэчы Паспалітай. Паказана, што Люблінскі сойм 1569 г. быў ключавой падзеяй у гісторыі Усходняй Еўропы, але ў гістарычных працах (хроніках і летапісах) другой паловы XVI – пачатку XVII ст. звесткі пра яго маюць лаканічны і агульны характар. Зроблена выснова пра тое, што ў канцы XVI – першай палове XVII ст. памяць пра Люблінскую унію трансліравалася пераважна не праз наратыўныя крыніцы. Вельмі істотную ролю ў актуалізацыі падзей 1569 г. адыгрывалі прававыя акты і пастановы дзяржаўных устаноў. Вынікам дзяржаўнага саюзу Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай стала зацвярджэнне норм публічнага права, якія не маглі быць праігнараваны ніводным прадстаўніком так званага палітычнага народа Вялікага Княства Літоўскага ў наступныя стагоддзі. Сцвярджаецца, што ў цэлым шляхта Вялікага Княства Літоўскага не ставіла пад сумненне правільнасць выбару 1569 г., прыняла і абараняла «люблінскі міф», паколькі ў тых умовах мела ад гэтага больш пераваг, чым страт.

Keywords