Журнал Белорусского государственного университета: История (Mar 2017)
Асаблівасці трактата Міхалона Літвіна «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў» як крыніцы па гісторыі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст.
Abstract
Ахарактарызавана магчымасць выкарыстання зместу трактата Міхалона Літвіна «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў» у якасці аўтэнтычнай крыніцы па гісторыі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Адзначана, што метадалагічнай базай даследавання сталі агульнанавуковыя (аналітычны, сінтэтычны, лагічны), гістарычны (гісторыка-параўнальны), крыніцазнаўчы (гісторыка-крытычны) метады. Разглядаецца навуковая дыскусія пра магчымага аўтара трактата. Падтрымліваецца меркаванне Е. Ахманьскага пра тое, што пад псеўданімам Міхалон Літвін, верагодна, выступіў Венцаслаў Мікалаевіч. Аналізуецца змест тэксту дзесяці захаваных частак трактата. Канстатуецца наяўнасць у ім шэрагу ўнікальных паведамленняў, якія не сустракаюцца ў іншых крыніцах. Паказана, што твор утрымлівае шмат звестак па гісторыі ўзаемаадносін Вялікага Княства Літоўскага з Крымскім ханствам і некаторымі іншымі татарскімі ордамі. Звяртаецца ўвага на інфармацыю па гісторыі ўзаемаадносін Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскім вялікім княствам.